Гомельскія графіцісты малююць на сцяне дома партрэт архітэктара (фота)

Гэта выява таленавітага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, аўтара большасці старых будынкаў у Гомелі. Помніка архітэктару ў горадзе дагэтуль няма, але цяпер, прынамсі, з’явіцца гэты арыгінальны мемарыял.



Узводзіць будынкі па праектах Шабунеўскага ў Гомелі пачалі з канца 19-га стагоддзя, піша kp.by. У 1937 годзе архітэктара рэпрэсавалі і ён загінуў у высылцы. Ягонай апошняй незавершанай работай якраз і стаў дом № 44 па вуліцы Кірава.



Менавіта з гэтай прычыны партрэт уяўляе сабой палову твару, як сімвал тых справаў, якія архітэктар не паспеў скончыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі