Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў перавозчыка 700 тэлевізараў
Ён перавозіў груз пад выглядам іншага тавару, каб не плаціць пошліну.
Супрацоўнікі пункту мытнага афармлення "Новая Гута" Гомельскай мытні 25 студзеня спынілі аўтамабіль "Рэно", які ехаў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.
У аўтамабілі, якім кіраваў грамадзянін Венгрыі мытнікі знайшлі 700 тэлевізараў, перадае interfax.by. Між тым, суправаджальныя дакументы былі аформленыя на такі тавар, як "панэль вадкакрышталёвая, актыўныя матрычныя прылады на вадкіх крышталях для тэлевізараў каляровага малюнка, без корпуса", які перавозілі з Венгрыі ў Расію.
Па словах мытнікаў, у грузавым адсеку аўтамабіля яны знайшлі два віды тэлевізараў — 350 тэлевізараў CY-HH032AGLV2V і столькі ж тэлевізараў CY-HH048AGLV1V. Такім чынам перавозчык спрабаваў пазбегнуць выплаты 12% мытнай пошліны за ўвоз тэлевізараў.
Агульная сума незаконнага тавару склала больш за 7,6 млрд рублёў. Тэлевізары канфіскаваныя.
Фота — mail.ru