Гомельскія мытнікі затрымалі кантрабандную зброю

Гомельскія мытнікі ў цягніку “Кіславодск-Мінск”, які ішоў з Украіны ў Беларусі, знайшлі кантрабандную зброю, паведамляе БелаПАН. Яе перавозіў беларус, які не захацеў дэклараваць свае тавары. У яго знайшлі і канфіскавалі газавы пісталет рэвальвернага тыпу, а таксама штых з чатырохграннай заточкай, 30 патронаў і больш за сотню гільзаў да рознага тыпу агнястрэльнай зброі. Уся гэтая зброя належыць да часоў Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі