Гомельскія ўлады хочуць паставіць некалькі новых помнікаў
Гомельскія ўлады маюць намер сёлета павялічыць колькасць разнастайных помнікаў у горадзе. Старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец прапанаваў усталяваць помнік той ці іншай асобе, якая ўнесла значны ўклад у гісторыю Гомеля. Як паведамляе газета "Савецкі раён", ужо абмяркоўваюцца кандыдатуры архітэктара Станіслава Шабунеўскага (па яго праектах былі пабудаваныя некаторыя будынкі горада) і лётчыка Віктара Воськіна, які коштам уласнага жыцця прадухіліў падзенне самалёта на жылы масіў Навабеліцы.
Свае прапановы можа выказаць кожны жадаючы гамяльчанін, затэлефанаваўшы у аддзел ідэалагічнай работы Гомельскага гарвыканкама.
Не выключана, што гамяльчане прапануюць наступны помнік прысвяціць Палуце Бадуновай — славутай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі.