“Гомсельмаш” наладзіць вытворчасць камбайнаў у Кітаі?

На 27 верасня запленаванае падпісанне дамовы паміж вытворчым аб’яднаннем "Гомсельмаш" і кітайскай карпарацыяй Dong Jin Group аб стварэнні ў Кітаі сумеснай вытворчасці. Кітайцы жадаюць спрычыніцца да зборкі кормаўборачнага камбайна КСК-600 "Палессе FS60". Беларускі бок забяспечыць пастаўкі дэталяў камбайнаў. Кітайская кампанія возьме на сябе зборку, наладку і перадпродажную падрыхтоўку тэхнікі. На пачатковым этапе сумеснае прадпрыемства будзе збіраць да 100 машын за год, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі