Горацкія вяскоўцы абакралі чатыры камбайны
Яны скралі з тэхнікі электраправодку. Праваахоўнікі ацанілі памер нанесенай шкоды ў 10 мільёнаў рублёў.
Здарэнне адбылося 27 сакавіка на механізаваным двары сельгасвытворчага кааператыва ў вёсцы Аўсянка, паведамляе магілёўская міліцыя.
На 32-гадовага жыхара вёскі Дужкі і 37-гадовага жыхара вёскі Любіж з нагоды крадзяжу пачалі крымінальную справу. Старэйшага мужчыну затрымалі, а да яго маладзейшага падзельніка мера стрымання не выбіралася.
Ілюстрацыйнае фота — rairy.by