Горад Майстроў і мастацкі вернісаж сёлета на "Славянскім базары" пераселяць
Па рашэнні Віцебскага гарвыканкама зменіцца размяшчэнне творчых пляцовак на сёлетнім міжнародным фэсце мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Упадабаны шматлікімі віцяблянамі і гасцям горада кірмаш рамёстваў «Горад майстроў» з самага цэнтра Віцебску перамесціцца ў Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў «Задвiнне», які знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны на вуліцы Чайкоўскага. Тут таксама пройдзе міжнародны плэнэр ганчарнага мастацтва. На сцэнічнай пляцоўцы, якая будзе арганізаваная каля «Задвiння», адбудуцца канцэрты фальклорных і народных калектываў.
А вернісаж мастакоў ад ратушы пераедзе на іншы бок вуліцы Леніна – да фантана «Тры ракі» і далей – да канцэртнай залы «Віцебск», дзе летась размяшчаўся «Горад майстроў».
Як заўсёды, асноўныя падзеі фэсту будуць транслявацца на святлодыёдным экране на плошчы Свабоды.
Народныя навіны Віцебску