Грабоўскі аддаў тры галявыя перадачы, але каманда Касціцына выйграла

Міхаіл Грабоўскі набраў тры балы ў матчы “Таронта” супраць “Манрэаля”. Беларус аддаў тры галявыя перадачы, аднак гэта не дапамагло яго камандзе перамагчы.
“Канадыенс” выйгралі па булітах 5:4.

Адзначым, што ў складзе “Манрэаля” гуляў Андрэй Касціцын.

На лёдзе ён правёў вельмі мала часу — усяго 7 з паловай хвілін. За гэты час беларус паспеў двойчы кінуць па варотах, ужыць адзін сілавы прыём і завяршыў матч з нулявым каэфіцыентам карыснасці, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі