Грабоўскі пяты раз запар прызнаны першай зоркай матчу ў чэмпіянаце АХЛ

Беларускі форвард канадскага "Гамільтана" Міхаіл Грабоўскі пяты раз запар стаў першай зоркай матчу ў чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі.
У ноч з 20 на 21 лютага ў матчы з клубам "Куод-Сіці" Грабоўскі закінуў шайбу і зрабіў дзве галявыя перадачы. Яго каманда ў выніку перамагла 4:1.

За апошнія пяць матчаў беларус набраў 16 бамбардысцкіх балаў (6 шайб плюс 10 галявых перадач). Усяго ў 10 матчах ён набраў 18 балаў. Нагадаем, на мінулым тыдні беларус быў прызнаны лепшым гульцом тыдня ў АХЛ.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі