Грамадскасць Літвы просіць Грыбаўскайтэ заступіцца за Фядуту
Больш за сорак прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Літвы падпісалі адкрыты ліст да прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ
з заклікам садзейнічаць вызваленню Аляксандра Фядуты, а таксама іншых затрыманых у Мінску пасля падзеяў 19 снежня.
Асаблівы акцэнт на вызваленні даверанай асобы кандыдата на прэзідэнта Ўладзіміра Някляева інтэлектуалы матывуюць не толькі тым, што ён з'яўляецца "сапраўдным сябрам Літвы ".
"Мы, без сумневу, заклапочаныя і лёсам іншых затрыманых, аднак за Фядуту мы асабліва пераймаемся, бо асцерагаемся, што, будучы хворым чалавекам, гэты навуковец можа не вытрымаць цяжкасцяў арышту", — цытуе тэкст ліста DELFI.