Грамадская актывістка атрымае Br3 млн за незаконнае звальненне

Грамадская актывістка з Наваградку Дар’я Бахар здолела праз суд дамагчыся кампенсацыі за незаконнае звальненне. Яна ўдзельнічала ў мясцовых выбарах як кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў, паведамляе Наша Ніва. Адразу пасля выбараў на працу дзяўчыны ў Наваградак прыйшла папера з Гродна, паводле якой у Наваградку скарачалася пасада бухгалтара ў спартыўнай школе прафсаюзаў. На гэтай пасадзе Дар’я працавала. Суд, разгледзеўшы яе пазоў, выявіў парушэнні, дапушчаныя ў часе звальнення. Дар’і Бахар было прапанавана пагадзіцца на выплату кампенсацыі ў выглядзе дзесяцікратнага сярэднемесячнага заробка. Гродзенская міжраённая ДЮСШ прафсаюзаў па зімовых відах спорту, такім чынам, мусіць аплаціць амаль 3 мільёны рублёў на карысць Дар’і Бахар, а таксама каля 150 тысячаў рублеў судовых выдаткаў на карысць дзяржавы.
 
Дырэктар спартовай школы Зоя Шулькевіч пасля суда заявіла, што нічога плаціць не будзе і збіраецца абскарджваць рашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі