Грамадзяне Беларусі затрыманыя пры спробе вывезці з Расіі сакрэтную зброю
Пры спробе вывезці з Расіі 20 тон сакрэтнай зброі расійскімі спецслужбамі затрыманыя больш за дзесяць удзельнікаў міжнароднай злачыннай групы. Яна складалася з былых і дзеючых расійскіх вайскоўцаў, а таксама грамадзян Беларусі і Ўкраіны. Як паведамляе сайт news.spbland.ru, група арганізавала крадзяжы і вываз у Беларусь, Украіну, Балгарыю і Казахстан запчастак радыёлакацыйнага абсталявання, камплектуючых да зенітна-ракетных комплексаў, у тым ліку з грыфам "Сакрэтна".
Кантрабандныя каналы дзейнічалі цягам двух гадоў. Затрыманне ўдзельнікаў злачыннай групы было праведзенае практычна адначасова на расійска-беларускай і расійска-ўкраінскай мяжы.
Кантрабандныя каналы дзейнічалі цягам двух гадоў. Затрыманне ўдзельнікаў злачыннай групы было праведзенае практычна адначасова на расійска-беларускай і расійска-ўкраінскай мяжы.