Грамадзяне Беларусі здолелі выехаць з блакаванага сектара Газа ў Егіпет

Як мінімум 25 грамадзян Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана, якія стала жывуць у сектары Газа, здолелі выехаць з блакаванага анклава праз часова адчыненую мяжу з Егіптам. Памежны пераход "Рафах" доўгі час не працаваў. Цяпер на працягу двух дзён магчымасць з'ехаць з сектару Газа ёсць ва ўладальнікаў двайнога грамадзянства, студэнтаў, хворых і маючых патрэбу ў лячэнні за мяжой.

РИА "Новости" адзначае, што ў лік 25 згаданых грамадзян краін СНД уваходзяць 10 расіянаў, 15 чалавек - гэта беларусы, казахі і ўкраінцы. Пераважна гэта жанчыны, якія выйшлі замуж за палестынцаў, і іх дзеці.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі