Грамадзянін Турцыі "атрымаў" 7 гадоў за арганізацыю сэкс-турызма ў Мінску
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў да 7 гадоў пазбаўлення волі грамадзяніна Турцыі, які арганізоўваў сэкс-туры ў беларускую сталіцу. Мужчына быў затрыманы ў Мінску ў снежні 2009 года супрацоўнікамі аддзела
па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі сумесна з іншымі
падраздзяленнямі МУС Беларусі. Турак быў звязаны з адной з мінскіх
турыстычных фірмаў. Карыстаючыся сувязямі ў турбізнэсе, ён арганізоўваў
для замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь, пікантную турыстычную
праграму, у якую ўваходзіла аказанне інтымных паслугаў прастытуткамі.
На здымных кватэрах, а таксама ў нумарах дарагіх гасцініц арганізоўваліся сустрэчы з мінскімі путанамі, піша БелТА. Кошт для заказчыкаў складаў, як звычайна, каля 150 долараў за гадзіну. Турэцкі грамадзянін атрымліваў 50-80 долараў "камісійных". Пераважна яго кліентамі былі госці з Турцыі.