Грамадзянка Беларусі рабавала ў Маскве кватэры пенсіянераў

У Маскве затрымалі 28-гадовую грамадзянку Беларусі, якая рабавала ў расійскай сталіцы кватэры пенсіянераў. Яна дзейнічала разам з 48-гадовай жанчынай з Смаленскай вобласці.  Махляркі прадстаўляліся супрацоўніцамі “Мосгазу” і пакуль адна з іх адцягвала ўвагу адзінокага дзядулі ці бабулі другая забірала каштоўныя рэчы і грошы. Маскоўская міліцыя зафіксавала цэлую “хвалю” такіх злачынстваў.

Затрымаць жанчын удалося з дапамогай пільных грамадзян, паведамляе радыёстанцыя «Сити-fm».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі