Гран-пры “Лістапада” атрымаў грэчаска-балгарскі фільм “Урок”

Гран-пры “Лістапада” атрымаў грэчаска-балгарскі фільм “Урок”

Грэчаска-балгарскі фільм “Урок” Хрысціны Грозевай і Петэра Вылчанава прызнаны лепшым ў асноўнай конкурснай праграме XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Менавіта ён атрымаў Гран-пры — “Золата Лістапада”. Падвядзенне вынікаў адбылося на цырымоніі закрыцця кінафестывалю вечарам 13 лістапада ў сталічным кінатэатры “Масква”.

“Срэбра Лістапада”, — другую па велічыні ўзнагароду, — прысудзілі стужцы “Праект стагоддзя” Карласа Кінтала (Куба - Аргенціна - Германія - Швейцарыя). Гэтая ж карціна стала ўладальніцай спецпрыза журы асноўнага конкурсу кіно “За творчую смеласць у разуменні сучаснасці”.

Прыз глядацкіх сімпатыяў, або “Бронзу Лістапада”, атрымаў дацка-ісландскі фільм “Бараны” Грымюра Хаўконарсана. Яму таксама падаравалі спецыяльную ўзнагароду Мінгарвыканкама.

Гран-пры асноўнага конкурсу дакументальнага кіно атрымала польская стужка “Браты” Войцэха Староня, а спецпрыз журы — Нідэрландска-бельгі фільм “Падзеі” Сяргея Лазніцы.

Лепшым гульнявым фільмам Нацыянальнага конкурсу “Лістапада” стала карціна “Беларускі псіхапат” Мікіты Лаўрэцкага, лепшым дакумэнтальным — стужка “Госці” Андрэя Куцілы, лепшым анімацыйным — мультфільм “Пра вала” Яўгена Надтачэя.

У межах конкурсу “Лістападзік” лепшым фільмам для дзяцей прызнаны італьянска-французскі фільм “Хлопец-невідзімка” Габрыэле Сальватораса,

Сёлета фэст прысвяцілі памяці гісторыка кіно, кінакрытыка і аднаго з найстарэйшых удзельнікаў каманды кінафестывалю Алы Бабковай, якая пайшла з жыцця 15 кастрычніка гэтага года.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” ладзіўся з 6 да 13 лістапада пад дэвізам “Асалода для вачэй”. На ім былі паказаныя 184 карціны з 60 краін, паведамляе БелаПАН.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі