Грэцкія настаўнікі гвалтам прарваліся на тэлецэнтр

Дзясяткі настаўнікаў-страйкоўцаў пасля бойкі з паліцыяй пакінулі тэлецэнтр, а інтэрв'ю з міністрам Аннай Дыямандопулу выйшла ў эфір на 1,5 гадзіны пазней. Запіс перадачы перапыніў тузін настаўнікаў, якія ўварвалася ў студыю канала. Яшчэ каля 50 настаўнікаў пабіліся з паліцыяй у будынку галоўнага тэлеканала NET, пацярпелых не было.
 
Грэцкі ўрад асудзіў захоп настаўнікамі студыі дзяржаўнага тэлебачання, адзначае Onet.pl.

Урад плануе скараціць настаўнікаў, якія працуюць па часовых кантрактах. Грэцыя абавязалася правесці цвёрдыя скарачэнні дзяржаўных выдаткаў у абмен на шматмільярдны пакет дапамогі ЕС і МВФ, які павінен дапамагчы краіне рэфінансаваць астранамічную запазычанасць у 300 мільярдаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі