Грэнландыя робіць крок да незалежнасці ад Даніі
Жыхары Грэнландыі спадзяюцца на стварэнне ўласнай дзяржавы. На лістапад 2008 года прызначаны рэферэндум па пашырэнні аўтаноміі, які мусіць стаць яшчэ адным крокам да незалежнасці. Нагадаем, Грэнландыя – самая вялікая выспа свету – з канца XVIII
стагоддзя была калоніяй Даніі. Трыццаць гадоў таму яна атрымала права
самастойна займацца ўнутранымі справамі, аднак міжнародная і абаронная
палітыка, а таксама законатворчасць засталіся за дацкімі ўладамі.
У Грэнландыі, 80% тэрыторыі якой пакрывае лёд, цяпер жывуць 57 тысяч чалавек.
БЕЛТА
У Грэнландыі, 80% тэрыторыі якой пакрывае лёд, цяпер жывуць 57 тысяч чалавек.
БЕЛТА