Гродна павялічыўся ў два разы, паглынуўшы 25 вёсак
25 вёсак і возера Юбілейнае ўключанае ў межы Гродна. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.
У выніку плошча абласнога цэнтру павялічылася больш чым у два разы. Гараджанамі аўтаматычна сталі 7 тысяч чалавек.
У межах Гродна апынуліся вёскі Малышчына, Лапенкі, Падкрыжакі, Панямунь, Ласосна, Калбасіна. Горадам сталі лясніцтвы і прадпрыемствы, якія дагэтуль знаходзіліся “у раёне”. Цяпер рашэнне пра пашырэнне Гродна мусяць зацвердзіць абласныя ўлады і ўрад краіны.
Вячэрні Гродна