Гродзенцы да смерці закармілі маладую ламу ў заапарку
У Гродзенскім заапарку наведнікі закармілі хлебам маладога самца ламы па мянушцы Кузя. Гэта адбылося за доўгія выходныя на Радаўніцу. За чатыры дні заапарк наведалі больш за 5000 чалавек. Шмат хто з іх прыйшоў з хлебам і батонам, каб пакарміць жывёлаў. Забараняльныя таблічкі і просьбы супрацоўнікаў заапарку не карміць жывёл звычайна большасць праігнаравала або ўспрымала агрэсіўна, адзначае Блог Гродна S13.
Паколькі насычэнне ў жуйных надыходзіць не адразу, хлебны пачастунак не паспявае перастрававацца, назапашваецца ў перадстраўнічках і пачынае блукаць. Газы раздзімаюць страўнік як барабан, ён здушвае печань, ныркі, сэрца і лёгкія. Жывёла адчувае моцны боль і памірае ад задушша.