Гродзенцы напісалі беларускую дыктоўку

Між тым ахвочых пісаць дыктоўку штогод становіцца болей.

20 сакавіка зала грамадскай арганізацыі “Палоніка” ледзь змясціла ўсіх удзельнікаў дыктоўкі. Дзеткі і старэйшыя селі за парты, а маладзейшыя прыстройваліся хто дзе. Недахоп вольнага месца не псаваў святочную атмасферу мерапрыемства: харызматычны Віктар Шалкевіч жартаваў з прысутнымі і дыктаваў тэкст вельмі выразна.


 Аляксандр Мілінкевіч і Іна Кулей таксама падтрымалі акцыю салідарнасці з роднай мовай.

У якасці тэкста дыктоўкі бард выбраў урывак з літаратурнай спадычыны Аляксея Карпюка. Арганізатары падрыхвалі адмысловыя бланкі і асадкі, а таксама падарункі ад партнёраў дыктоўкі — тэлеканала “Белсат”, радыё “Рацыя” і кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Беларуская дыктоўка ў Гродна за 4 гады свайго існавання стала добрай сямейнай традыцыяй: мамы і таты прыходзяць разам з дзецьмі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі