Гродзенская ГЭС будзе працаваць на іранскім абсталяванні
Адпаведную дамову падпісала "Гроднаэнэрга" з іранскай кампаніяй MARYESTAN GROUP па выніках міжнароднага тэндэра, у якім прынялі ўдзел некалькі міжнародных вытворцаў. Дакумент прадугледжвае пастаўкі абсталявання для Гродзенскай гідраэлектрастанцыі, будаўніцтва якой пачалося на Нёмане. Іранская кампанія паставіць для будучай станцыі турбіны агульнай магутнасцю 17 мегават. Пастаўкі абсталявання будуць ажыццяўляцца на працягу 2009 года. Увод станцыі ў эксплуатацыю запланаваны праз 2 гады, а выбар іранскага пастаўшчыка спецыялісты звязваюць у першую чаргу з сяброўскімі адносінамі паміж Беларуссю і Іранам.
Плануецца, што магутнасць Гродзенскай ГЭС будзе большай, чым агульная ўсіх дзейных гідраэлектрастанцый краіны.
Тым часам грамадскасць Гродна даслала кіраўніцтву краіны ліст з подпісамі грамадзян. Жыхары горада патрабуюць спыніць будаўніцтва ў сувязі з экалагічнай небяспекай, якая можа ўзнікнуць у выпадку пашырэння рэчышча Нёмана.
"Пагоня"