Гродзенская міліцыя дарыла кветкі жанчынам
21 кастрычніка на галоўнай плошчы Гродна — Савецкай — абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы зладзіла забаўляльную акцыю. Міліцыянты дарылі жанчынам гваздзікі. Усім ахвочым прапаноўвалі сфатаграфавацца на фоне міліцэйскага аўтамабіля, прычым на “фотамадэляў” надзявалі каскі і бронекамізэлькамі. Нават давалі патрымаць у руках сапраўдную гумавую міліцэйскую палку.
Апрач гэтага ансамблі Віцебскага і Гомельскага ўпраўленняў аховы далі на плошчы 2-гадзінны канцэрт.
Апрач гэтага ансамблі Віцебскага і Гомельскага ўпраўленняў аховы далі на плошчы 2-гадзінны канцэрт.