Гродзенскі мясакамбінат пачаў вырабляць “Бобікаў”

У гродзенскіх крамах з’явілася вараная каўбаса для сабак пад назвай “Бобік”. Яе выпуск распачаў Гродзенскі мясакамбінат. На прадпрыемстве паведамілі, што каўбасу вырабляюць выключна з натуральных прадуктаў, без выкарыстання араматызатараў і фарбавальнікаў.

Тым не менш, санстанцыя забараніла захоўваць “Бобіка” ў лядоўні разам з іншымі прадуктамі Гродзенскага мясакамбіната.

Новы прадукт на выгляд не вельмі адрозніваецца ад звычайнай “доктарскай”. Каўбаса для сабак каштуе каля дзвюх тысяч рублёў за кілаграм і, па словах прадстаўнікоў прадпрыемства, карыстаецца попытам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі