Гродзенскi пiўзавод спынiў працу і шукае інвестараў

Як распавёў дырэктар гродзенскага пiўзавода Андрэй Лосеў, афiцыйная прычына звальнення работнiкаў - заканчэнне працоўных кантрактаў. Гэта было запланаванае мерапрыемства, бо больш за год таму беларускi ўрад прыняў рашэнне па перапрафiлiраваннi пiўзавода па прычыне 100%-най зношанасцi яго абсталявання. Скарачэнне персаналу адбывалася ў некалькi этапаў.

Гродзенскi пiўзавод размяшчаецца ў будынках канца XIX стагоддзя на правым беразе Нёмана. Згодна з рашэннем прадпрыемства “Гроднахарчпрам”, завод павiнен быць перабудаваны ў турыстычна-забаўляльны комплекс з гатэлем, кавярнямi i вытворчасцю жывога пiва аб'ёмам 500 дэкалiтраў у год.

100 тысяч долараў у рэалiзацыю праекта можа ўкласцi абласны фонд энергазберажэння. 11 мiльёнаў долараў улады чакаюць ад замежнага iнвестара, акрамя таго, iнвестар павiнен аплацiць i запазычанасць Гродзенскага пiўзавода. Гэта 2,5 мiльёна долараў.

Дагэтуль нiводная фiрма не зацiкавiлася гэтым праектам.

“Народная воля”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі