Гродзенскі школьнік пакурыў спайсу і ўявіў сябе сабакам

Сведкі распавялі медыкам, што хлопец бегаў, крычаў і віскатаў, нібы пабіты сабака. Медыкі звярнулі ўвагу на стан падлетка. Ён мармытаў лухту, зрэнкі былі пашыраныя, твар вельмі збялелы. Гэта адразу выклікала падазрэнне ў атручэнні наркатычнымі рэчывамі. Яго стан вызначылі як сярэдняй ступені цяжкасці і даставілі школьніка ў дзіцячую лякарню ў аддзяленне таксікалогіі, піша charter97.org

Там хлопцу стала лепей. Пасля ён прызнаўся, што па дарозе ў школу вырашыў “курнуць” разам з прыяцелем. Сказаў, што пакаштаваў гэта ўпершыню.

Сябар пацярпелага ў лякарню не трапіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі