Гродзенскі стадыён “Нёман” стане больш даступным для інвалідаў

Больш даступным для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі стане гродзенскі стадыён “Нёман”.  Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Пасля рэканструкцыі і пераабсталявання на заходняй трыбуне стадыёна мусіць запрацаваць ліфт, які будзе падымаць людзей у інвалідных калясках на другі ярус. Гэтае і іншыя новаўвядзенні запланаваныя на пачатак новага футбольнага сезона.

Аднак да часу, пакуль гэты ліфт не запрацуе, месцы для такіх людзей могуць быць абсталяваныя каля электроннага табло”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі