Гродзенскіх журналістаў афіцыйна папярэдзілі
Гродзенская пракуратура вынесла папярэджанні мясцовым журналістам Наталлі Макушынай і Івану Роману.
Іх абвінавачваюць у працы на замежныя радыёстанцыіі без адпаведнай акрэдытацыі міністэрства замежных спраў. Як паведаміла Еўрарадыё Наталля Макушына загад аб вынясенні папярэджання прыйшоў з абласной пракуратуры. Наталля Макушына: “У другой частцы гэтага папярэджання было напісана, што нібыта мае матэрыялы, якія датычацца “Фестывалю нацыянальных культур” у Гродне, які быў у мінулым годзе, і матэрыял пра тое, як міліцыя шукала бомбу ў будынку, дзе праходзіў з’езд руху “За свабоду” — яны прынясуць шкоду Беларусі на міжнародным узроўні”
Абскарджваць рашэнне пракуратуры журналісты не збіраюцца, тым больш, што афіцыйныя папярэджанні на рукі ім не аддалі.