Гродзенскія апазіцыянеры аб’явілі галадоўку
Кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін і актывіст партыі Дзмітры Слуцкі абвясцілі галадоўку. Так актывісты дэмакратычнага руху пратэстуюць супраць рашэння суда. Нагадаем, сёння Ленінскі суд Гродна прыгаварыў чатырох апазіцыянераў да адміністрацыйнага арышту.
Усе яны былі затрыманыя ўчора ў абласным цэнтры і дастаўленыя спачатку ў наркалагічны дыспансер, а потым у РАУС. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве: апазіцыянеры нібыта гучна лаяліся матам.
У выніку Дзмітрыя Слуцкага, Івана Романа і Віктара Сазонава прыгаварылі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Юры Істомін правядзе за кратамі 7 сутак.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна