Гродзенскія прадпрымальнікі ўзялі адпачынак на 15 дзён

Менавіта такую форму пратэсту абралі гандляры гродзенскіх рынкаў "Цэнтральны" і "Паўднёвы". Сёння там працавала толькі палова гандлёвых кропак. Што датычыць галоўнага рэчавага рынка "Карона", то ў чацвер на працу выйшла толькі траціна гандляроў. На думку аднаго з кіраўнікоў прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага, гэта толькі пачатак пратэсту гродзенскіх ІПэшнікаў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі