Гродзенскія святары акрапілі святой вадой аварыйныя ўчасткі дарог

У многіх цэрквах і касцёлах краіны адбыліся памінальныя службы па загінулых у ДТЗ, а таксама службы за здароўе ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Святары асвяцілі найбольш аварыйныя скрыжаванні.

У Гродзенскай вобласці акрапленне скрыжаванняў святой вадой адбывалася пры сумесным удзеле праваслаўных і каталіцкіх святароў, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкаму.

Кожную трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь падтрымлівае міжнародную ініцыятыву, каб прыцягнуць увагу кожнага жыхара і грамадзяніна да праблем бяспекі дарожнага руху. Сёлета кіроўцаў заклікалі 16 лістапада ўключыць блізкае святло фар у знак памяці аб загінулых у дарожных здарэннях, піша nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі