Гродзенскія ўлады пагадзіліся адкрыць беларускамоўныя групы ў садках

Падчас сустрэчы старшыні Бацькоўскага камітэта Гродна Ігара Кузмініча з прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі раёнаў горада дамоўлена пра стварэнне некалькіх беларускамоўных груп ў дзіцячым садку.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Ігар Кузмініч. Паводле яго слоў сустрэча была вельмі пазітыўнай.

“Мне было сказана, што ёсць рэальная магчымасць стварэння адной рознаўзроставай групы. Але паколькі колькасць нашай групы за тыдзень рэкламы вырасла з 13 да 19 чалавек, то варта яшчэ пачакаць і паглядзець, ці вырасце яна яшчэ. Тады будзе магчымасць стварэння некалькіх груп”.

Ігар Кузмініч адзначыў, што ў выпадку стварэння некалькіх груп рознага ўзросту, будзе забяспечана пераемнасць. Што датычыцца рэкламы, то яна будзе распаўсюджвацца ад імя аддзелу адукацыі гарвыканкаму.

“Пасля таго, як будзе ўзгоднены тэкст рэкламы, мы атрымаем ліст або ад аддзела культуры, або ад нейкай упаўнаважанай структуры на тое, каб гэту рэкламу можна было размяшчаць. Дзякуючы гэтаму мы зможам размяшчаць рэкламу там, дзе гэта неабходна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі