Гродзенскую ГЭС рыхтуюць да моцнай паводкі

Гродзенскую ГЭС, якая яшчэ толькі будуецца, рыхтуюць да моцнай паводкі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік будоўлі Іван Ціхан. Па словах спецыяліста, сёлета ў сувязі з багатымі снегападамі ў зоне будаўніцтва ГЭС у перыяд раставання снягоў узровень вады ў Нёмане можа падняцца вышэй, чым у мінулыя гады. У сувязі з гэтым на будаўнічай пляцоўцы створаныя запасы каменя і будматэрыялаў для тэрміновых работ у выпадку падтаплення, арганізаваны дзяжурныя брыгады рабочых. Завершаны мантаж 21 свідравіны водапаніжэння. Паднятыя помпы, правераны стан вадабойнай студні ды праведзеныя іншыя працы.

Разам з тым Іван Ціхан адзначыў, што ўсе збудаванні будучай ГЭС першапачаткова спраектаваны з разлікам на вялікую ваду. Пры вялікай паводцы, як чакаецца, Нёман можа падняцца на 3-3,5 м, што ўдвая ніжэй за праектны максімум.

Будаўніцтва Гродзенскай ГЭС магутнасцю 17 Мвт мяркуецца завяршыць да канца 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі