Грошы для выплаты запазычанасці за расійскі газ Мінску пазычыў Ільхам Аліеў

Грошы для выплаты запазычанасці за расійскі газ пазычыў Беларусі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Euronews" заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Аліеў вельмі хутка пазычыў 200 мільёнаў долараў і Беларусь разьлічылася з "Газпрамам" падчас нядаўняга крызісу. 
У інтэрв'ю "Euronews" кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне, што расійскі газ "трэба прадаваць у два разы танней, улічваючы кошт гэтай сыравіны, якая пастаўляецца ў Еўропу з іншых краін".

Па словах Лукашэнкі, расійскі бок вельмі крыўдзіцца, што ў Еўропу прыйшла венесуэльская нафта. "Яна пойдзе, яна будзе ва ўсёй Еўропе, венесуэльская нафта", — цытуе словы Лукашэнкі БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі