Грошы, прызначаныя на разлік за расійскі газ, трапілі ў рэзервы Нацбанка?

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да 2 мільярдаў 942 мільёнаў долараў. Гэта стала магчымым за кошт паступлення 625 мільёнаў долараў ад продажу расійскаму “Газпрому” 12,5% акцый “Белтрансгазу”.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Нацбанка Анатоль Драздоў. Нагадаем, доўг нашай краіны перад “Газпромам” перавышае 400 мільёнаў долараў. Планавалася, што атрыманыя ад продажу “Белтрансгазу” грошы пойдуць на аплату запазычанасці.

Аднак, у чэрвені Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка, каб золатавалютныя рэзервы выраслі да 3 мільярдаў долараў ужо сёлета, а не да 2010-га года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі