Група маладзёжных лідэраў падтрымала ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча

Аб далучэнні да ініцыятывы лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча аб правядзенні восенню Кангрэса праеўрапейскіх сілаў заявіла ў Мінску група маладзёжных лідэраў. Сярод іх — Павел Севярынец, Артур Фінькевіч, Наста Палажанка, Зміцер Дашкевіч, Юрый Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Алесь Зарамбюк.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску Наста Палажанка, намесніца старшыні міжнароднай арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі, заклікала палітычныя сілы Беларусі, у тым ліку арганізатараў Кангрэса за еўрапейскія каштоўнасці, запланаванага на 21 чэрвеня, далучыцца да ініцыятывы Мілінкевіча. Паводле яе слоў, цяпер больш важная будучыня Беларусі, яе незалежнасць, а не прыняццё рашэння пра вылучэнне адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Павел Севярынец падкрэсліў, што лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч — "гэта адзін з праеўрапейскіх палітыкаў, які цяпер найбольш блізкі моладзі", які "прыцягвае сваёй еўрапейскасцю, інтэлігентнасцю, гатоўнасцю дамаўляцца". "Для яго незалежнасць Беларусі — галоўная мэта ўсяго жыцця", — цытуе словы Севярынца БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі