Група падтрымкі Статкевіча на Брэстчыне склала каля ста чалавек

Каардынатар стварэння ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта Мікалая Статкевіча па Брэсцкай вобласці Васіль Ваўранюк патлумачыў Еўрарадыё: — У Брэсце ўвайшлі ў спіс 86 чалавек. Па вобласці няшмат дадалося. Спіс спачатку асноўны падавалі, потым яшчэ дадалося. Агулам выйшла каля ста чалавек. У спіс уносілі збольшага правераных раней людзей.

Пакуль ніякіх эксцэсаў пры фармаванні групы падтрымкі Статкевіча не зафіксавана, сказаў спадар Ваўранюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі