Група расіян падазраецца ў выкраданні ўзятых напракат у Мінску аўто

Паводле звестак Партызанскага РУЎС Мінска, чацвёра маладых людзей дзейнічалі паводле падрыхтаванай схемы: прыязджалі ў Беларусь, сяліліся ў гатэлі, атрымлівалі часовую рэгістрацыю і па фальшывых дакументах бралі на пракат дарагое аўто.

Такім чынам, яны завалодалі “Мерседэсам” прадстаўніцкага класа. Зламыснікі заплацілі за дзень арэнды і прадалі машыну ў сябе на радзіме, у Расіі. Натхнёныя ўдалай афёрай, яны зноў прыехалі ў Мінск, але тут іх затрымалі, паведамляе тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі