Грузія спадзяецца сёлета пачаць экспарт віна ў Беларусь
Экспарт віна ў Беларусь спадзяецца пачаць сёлета Грузія. Пра гэта заявіў на сустрэчы з беларускімі бізнэсменамі міністр эканамічнага развіцця гэтай краіны Зураб Палалікашвілі.
Як паведамляе сайт bizzone.info, дэлегацыя беларускіх бізнэс-колаў на чале з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Васілём Раманавым будзе знаходзіцца ў Грузіі да 15 лістапада. Акрамя сустрэчаў з прадпрымальнікамі і кіраўніцтвам Мінэканомікі, запланаванае наведванне беларусамі горада Поці.