Грыб: Галоўная мэта “Заявы 50-ці” — прыцягнуць увагу грамадскасці

50 вядомых палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў падпісаліся пад зваротам у генпракуратуру. Яны патрабуюць пачаць крымінальную справу з нагоды заявы Аляксандра Лукашэнкі пра фальсіфікацыю вынікаў галасавання ў 2006 годзе.
Па словах былога старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі, генерала міліцыі Мечыслава Грыба, падпісанты не разлічваюць на тое, што па выніках заявы кагосьці прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Асноўная мэта заявы — прыцягнуць увагу грамадскасці да факту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Мечыслаў Грыб: “Я думаю, што яны зробяць нейкі адказ, а можа, і нічога не зробяць. Але гэта ўжо прыцягне ўвагу нашай грамадскасці, прыцягне ўвагу выбаршчыкаў — каб выбаршчыкі ўсе ведалі, як робяцца выбары”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі