Грыбаўскайтэ лічыць няяснымі крытэры будаўніцтва беларускай АЭС

Пра гэта прэзідэнтка Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ паведаміла на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана.  Па звестках прэс-службы літоўскай прэзідэнткі, кіраўнік МАГАТЭ 16 чэрвеня ў Вільні прыме ўдзел у працы міжнароднага круглага стала "Рэгіянальныя праекты ў галіне ядзернай энергетыкі". Імпрэза будзе прысвячацца праектам у сферы ядзернай энергетыкі ў рэгіёне.

Па словах спн.Грыбаўскайтэ, Літва зацікаўленая, каб будаўніцтва электрастанцый у Калінінградскай вобласці і Беларусі адбывалася ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, прадугледжанымі ў канвенцыі Эспо. Нават самае невялікае адхіленне ад гэтых стандартаў дыскрэдытуе атамную энергетыку ў рэгіёне, падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Кіраўніцтва Літвы выказала шкадаванне з нагоды таго, што месцазнаходжанне гэтых электрастанцый было абрана на падставе няясных крытэраў, без ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і без дастатковых кансультацый з суседнімі дзяржавамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі