Гульцы ХК "Юнацтва" тры месяцы не атрымоўвалі заробак

Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" перажывае фінансавы крызіс. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавёў галоўны трэнер каманды Міхаіл Захараў.

Па словах спецыяліста, запазычанасці па заробках у клубе дасягалі трох месяцаў. Цяпер вырашыць фінансавыя праблемы дапамог кіраўнік Мінгарвыканкаму. "Літаральна толькі што разлічыліся. Таму што занадта ўжо вялікая запазычанасць была", — цытуе сайт tribuna.com словы Захарава.

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі