"Гульня тронаў" пачала гандляваць майкамі і худзі "Winter is coming"

"Гульня тронаў" пачала гандляваць майкамі і худзі "Winter is coming"

Каманда серыяла "Гульня тронаў" выпусціла майкамі і худзі з надпісам "Winter is coming". Улічваючы, што зіма сапраўды набліжаецца, зараз для такога мерчу якраз самы час. Для рэкламы ў цішотцы з воклічам Старкаў сфатаграфаваўся Кіт Харынгтан, які выконвае ролю Джона Сноў.

Што праўда, каштуе дызайнерская цішотка нямала: амаль $23. Партыя абмежаваная — набыць майкі можна толькі шэсць дзён.

Серыял "Гульня тронаў" з'яўляецца галоўнай падзеяў у сферы тэлебачання на працягу апошніх гадоў. За шэсць сезонаў каманда, што працуе над стужкай, атрымала 26 прэмій "Эмі". Першапачаткова серыял мусіў складацца з сямі сезонаў. Аднак, сёлета стала вядома, што акрамя сёмага сезона, што пачне выходзіць наступнай вясной, у "Гульні тронаў" будзе яшчэ і восьмы сезон, які пакажуць у 2018 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі