Гурт ABBA нарэшце трапіў у Залу Славы Рок-н-рола

Гурты ABBA, Genesis і The Stooges урачыста ўведзеныя ў Залу Славы Рок-н-рола.  Цырымонія ўзнагароджання легенд сусветнай музыкі адбылася 15 сакавіка ў нью-ёркскай Waldorf Astoria.

Ад ABBA на цырымоніі прысутнічалі Бэні Андэрсан і Ані-Фрыд Лінгстад. «Для нас вялікі гонар знаходзіцца тут, - заявіў Андэрсан. – Мы і ўявіць сабе не маглі, што калі-небудзь Зала Славы Рок-н-рола адкрые свае дзверы для поп-гурта!».

Карыстаючыся магчымасцю, музыкі ў чарговы раз пацвердзілі, што не разглядаюць магчымасць рэюніяна калектыву. У якасці прысвячэння гурту прагучала іх песня «The Winner Takes It All» у выкананні Файт Хіл, якой акампанаваў на фартэпіяна сам Андэрсан.

Не ў поўным складзе наведалі цырымонію і рокеры Genesis – у Нью-Ёрк не змог прыехаць вакаліст першага складу Піцер Гэбрыел (Peter Gabriel), які зараз заняты падрыхтоўкай да свайго еўрапейскага тура. «Для гэтага гурта не існавала аўтарытэтаў, - адзначыў Трэй Анастасія з Fish. - Яны заўсёды спрабавалі зрабіць больш, чым дазволена, ставячы пад сумнеў любыя музычныя правілы. Іх уплыў на сучаснікаў і наступныя пакаленні музыкаў цяжка пераацаніць».

The Stooges выканалі на цырымоніі свой хіт «Search & Destroy», пры гэтым Ігі Поп (Iggy Pop) не стрымаўся паказаць аўдыторыі адтапыраны сярэдні палец. Да мікрафона ён выйшаў з таблічкай «Music is Life; Life is not the Business».

Апроч вышэйпералічаных артыстаў, у Залу Славы Рок-н-рола таксама былі ўведзеныя папулярная напачатку 60-х англічане The Hollies і піянер рэгі Джымі Кліф.

Нагадаем, што прэтэндаваць на ўключэнне ў Залу Славы могуць толькі музыкі, што зрабілі істотны ўнёсак у развіццё сусветнай музыкі і выдалі свае першыя альбомы ці сінглы не меньш за 25 год таму.

Фота: musicmaven.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі