Гурт “Джына” прэзентаваў хэнд-мэйд ЕР “За серпантынам”(слухаць)

Як распавёў Еўрарадыё гітарыст каманды Яўген Еляневіч, матэрыял для міньёна быў цалкам сабраны музыкамі яшчэ ў мінулым годзе — раней удзельнікі “Джыны” гралі ў іншых гуртах, таму матэрыял збіраўся з розных крыніц. За гэты час музыкам давялося выпрацаваць новую канцэпцыю і аранжыраваць кампазіцыі нанова.

“Мы шмат увагі надзяляем тэкстам. Мы стараліся як маглі, каб гэта гучала дастаткова метафарычна, арыгінальна, каб склад быў прыгожы і фразы не паўтараліся. Музычна мы хацелі адысці ад чыста гітарнай музыкі, дадаць нейкіх электронных гукаў, рытмаў. З аднаго боку, мы спрабавалі зрабіць гучанне больш мяккім, але вы ўбачыце — у ЕР хапае і “выбуховых” момантаў”, — распавядае пра новы ЕР гітарыст гурта Яўген Еляневіч.

Уся праца над кампазіцыямі — ад запісу да звядзення і майстарынгу — праводзілася гуртом самастойна, у хатніх умовах. Па словах Яўгена Еляневіча, “Джына” працуе над паўнавартасным альбомам, які плануе выдаць “у бліжэйшы год”. Плануецца, што ў яго ўвойдзе 8-10 песень, аб’яднаных адным настроем, якія будуць яшчэ больш электроннымі па гучанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі