Гурт "Грыбы" абвясціў пра завяршэнне дзейнасці

Гурт "Грыбы" ў кліпе "Тает лёд".
Гурт "Грыбы" ў кліпе "Тает лёд".

У 2018 годзе ўкраінскі гурт "Грыбы" спыніць сваё існаванне. Аўтары галоўнага рускамоўнага хіта года — песні "Тает лёд", якія за 9 месяцаў сабрала 148,5 млн праглядаў на Youtube, — распадаюцца, таму што мозг і адзін з вакалістаў калектыву Юрый Бардашаў сыходзіць у іншы праект.

 

Існаванне "Грыбоў" было нядоўгім. Праект заснаваны ў 2016 годзе. Ён адразу ж стрэліў кліпамі "Інтра" і "Копы". Кліп "Тает лёд", на які знятая незлічоная колькасць пародый, "Грыбы" выклалі на Youtube у сакавіку. А ўжо ў жніўні, падчас канцэрта ў Адэсе, абвясцілі пра завяршэнне выступаў на сцэне.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, фронтмэн "Грыбоў" Юрый Бардашаў вырашыў заняцца іншым праектам. Ён збіраецца прадзюсаваць дуэт "Бамбинтон".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі