Гурт The Killers адыграў пазачарговы канцэрт у Лондане
У Лондане 2 лістапада 2008 года адбыўся пазачарговы канцэрт
амерыканскага гурта The Killers, на якім слухачам былі прадстаўленыя
пяць песень з будучага альбому "Day And Age". Аб'ява пра канцэрт у зале Bush Hall з'явілася на сайце каманды 31 кастрычніка, а колькасць квіткоў была вельмі малой, паведамляе New Musical Express. Вялікі ж і загадзя запланаваны канцэрт The Killers павінен адбыцца ў Royal Albert Hall у панядзелак, 3 лістапада.
На канцэрце прагучалі наступныя рэчы з новай плыты: "Human", "Losing Touch", "Joyride", "Spaceman", "Neon Tiger". Акрамя таго, The Killers сыгралі кавер песні Joy Division "Shadowplay", уласны хіт "Smile Like You Mean It" з дэбютнай кружэлкі "Hot Fuzz" і яшчэ некалькі сваіх знакамітых рэчаў - "Somebody Told Me", "Mr Brightside", "All These Things That I've Done".
Рэліз кружэлкі "Day And Age" прымеркаваны на канец лістапада 2008 года.
Фота: www.ramdam.com