Гурт Limp Bizkit не сабраў "Мінск-Арэну"

Канцэрт пераносіцца ў Палац спорту, піша "Комсомольская правда в Беларуси". Час застаўся ранейшы - 5 кастрычніка, 19.00. Квіткі, набытыя ў "Мінск-Арэну", застаюцца сапраўднымі. Нагодай, хутчэй за ўсё стала, "зорная" перагружанасць канцэртнага графіку сталіцы. Нагадаем, што акрамя нядаўняга канцэрту Стынга мінчукі змогуць неўзабаве папрысутнічаць таксама на выступах Джо Кокера, Хасэ Карэраса і Гару.

Арганізатары канцэрту Limp Bizkit кажуць, што адмяніць канцэрт немагчыма: прададзеная пэўная колькасць квіткоў, прыхільнікі гурта чакаюць прыезду Limp Bizkit у Мінск, у гастрольным графіку калектыву зацверджаны канцэрт у Беларусі. Але ў цяперашняй сітуацыі было вырашана перанесці канцэрт на меншую пляцоўку, чым планавалася ад пачатку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі