Гурт ЛСП перанёс тур па Расіі: лічым недарэчным у цяперашняй абстаноўцы
Гурт ЛСП перанёс тур па Расіі. Пра гэта ягоны лідар Алег "ЛСП" Саўчанка напісаў у Інстаграме:
"Сябры, я і мая каманда лічым недарэчным правядзенне канцэртаў у абстаноўцы, якая склалася. Тур ЛСП па гарадах Расіі пераносіцца. Усе набытыя раней квіткі сапраўдныя!"
Алег Саўчанка — ураджэнец Віцебска. У 2020-м годзе ён публічна падтрымаў беларускія пратэсты. Пасля гэтага ўвсень 2021-га ў Мінску быў адменены канцэрт гурта ЛСП, які мусіў адбыцца ў Falcon Club — "па незалежных ад артыста і арганізатара прычынах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.