Гурт Markuts band прэзентуе сінгл “Гарантировано” і відэа на яго
Live-прэзентацыя кліпа адбудзецца сёння ж, падчас канцэрта каманды ў сталічным Jack club.
Як распавёў лідар гурта Андрэй Маркуц, песня “Гарантировано” была абраная ў якасці першага сінгла не выпадкова.
“Гэтая песня — свайго роду пратэст. Яна пра тое, што набалела, пра нашу рэчаіснасць, пра нас саміх. У ёй усё зразумела і ёмка”, — падсумоўвае Андрэй Маркуц.
Перадаць гэтую думку музыкі вырашылі і ў дэбютным кліпе. “Але нават пратэст нам было істотна зрабіць прыгожа!” — працягвае Андрэй і кажа, што галоўную ідэю і задуму відэа перш за ўсё хацелі данесці з дапамогай падачы матэрыялу. Здымкі кліпа праходзілі ў ліцэі БДУ. Аўтар сцэнарыя і яго рэалізацыі — Віталь Дзьячэнка, які з’яўляецца і аўтарам усіх калектыўных фотаздымкаў гурта.
Нагадаем, што цяпер гурт працуе над сваім першым альбомам. Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць у нашым інтэрв’ю з Markuts band.